O platformie

Civicportal.education з’яўляецца платформай электроннага навучання, якую Фонд Адукацыя для Дэмакратыі (FED) развівае з 2011 году ў межах праграмы „RITA-Перамены ў Рэгіёне”. Платформа дзейнічае на старонцы Civicportal.org – на гэтым партале размешчаныя электронныя навучальныя курсы FED і яго замежных партнёраў.

Нашыя онлайн курсы з’яўляюцца добрым дадаткам да традыцыйнай адукацыі, а ў некаторых выпадках, могуць поўнасцю замяніць стацыянарнае навучанне. Кожны наш курс прыгатаваны для акрэсленай мэтавай групы, каб найлепшым чынам дапасаваць навучальны матэрыял да патрэбаў удзельнікаў (часцей за ўсё, курсы распрацаваныя для прадстаўнікоў НДА і настаўнікаў).

На нашай платформе мы праводзім мадэраваныя курсы па розных напрамках, у тым ліку, па тэме міжнароднай адукацыі – такія трэнінгі рэгулярна ладзяцца на працягу некалькіх гадоў. Платформа онлайн навучання таксама выкарыстоўваецца для патрэбаў нашых партнёраў з Беларусі, Малдовы і Ўкраіны, якія дадаюць да сваіх праектаў кампаненты электроннага навучання.

Атрымальнікам грантаў ад нашага Фонду мы прадстаўляем доступ да немадэраваных курсаў, якія дапамагаюць лепей разумець пытанні аўтарскіх правоў і адкрытых ліцэнзіяў, а таксама больш эфектыўна падрыхтоўваць справаздачу з праектаў і праводзіць іх ацэнку.

Інфармацыю аб актуальных наборах на нашыя праекты можна знайсці на хатняй старонцы платформы.

Апошняе змяненне: Пятніца 15 верасня 2017 4:08