Умовы карыстання платформай электроннага навучання Civicportal

Дадзеныя Ўмовы датычаць платформы электроннага навучання, якая размяшчаецца на старонцы civicportal.education і адмініструецца Фондам Адукацыя для Дэмакратыі, званай далей Платформай. Уладальнік і адміністратар Платформы электроннага навучання пазначаны ва Ўмовах як Адміністратар. Асоба, якая карыстаецца з Платформы, пазначаная як Карыстальнік.

1. Кожная асоба, якая карыстаецца Платформай, абавязаная выконваць дадзеныя Ўмовы, а таксама, зарэгістраваўшыся на Платформе, сцвярджае, што яна прыняла да ведама гэтыя ўмовы і іх прымае.

2. Платформа онлайн навучання з'яўляецца адукацыйным онлайн рэсурсам, які кіруецца і адмініструецца Фондам Адукацыя для Дэмакратыі з сядзібай у Варшаве (вул. Наваліпе 9/11).

3. Карыстанне платформай электроннага навучання з'яўляецца бясплатным, але кожны чалавек, які хоча выкарыстоўваць платформу абавязаны на ёй зарэгістравацца. Рэгістрацыя на платформе мае індывідуальны характар – забараняецца карыстанне платформай праз уліковыя запісы іншых асобаў.

4. Карыстальнік мае права выкарыстоўваць усе даступныя рэсурсы платформы, аднак забараняецца капіяванне/загрузка матэрыялаў (графічных элементаў, курсаў і іншых аб'ектаў), калі гэтыя матэрыялы не пазначаныя як файлы да загрузкі ці капіявання.

5. Адміністратар Платформы не нясе адказнасці за магчымую шкоду, якая можа паўстаць у выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на Платформе. Усе рызыкі, звязаныя з выкарыстаннем платформы электроннага навучання, нясе выключна Карыстальнік.

6. Пры рэгістрацыі на Платформу электроннага навучання, Карыстальнік дае згоду на апрацоўку яго персанальных дадзеных Фонду Адукацыя для Дэмакратыі, з мэтай стварэння і кіравання ўліковымі запісамі. Карыстальнік сцвярджае, што ён быў праінфармаваны аб наступных фактах: • Адміністратарам персанальных дадзеных (у разуменні Закону “Аб ахове персанальных дадзеных” ад 1997/08/29) з'яўляецца Фонд Адукацыя для Дэмакратыі (Варшава, вул. Наваліпе 9/11, 00-150), • Карыстальнік мае права на доступ да яго персанальных дадзеных і мае магчымасць іх выправіць пры неабходнасці, • прадстаўленне персанальных дадзеных з'яўляецца добраахвотным, але неабходным для стварэння і падтрымкі ўліковага запісу на платформе электроннага навучання.

7. Выкарыстанне платформы электроннага навучання падлягае пэўным абмежаванням у адпаведнасці з польскім заканадаўствам, у прыватнасці, абароне рэпутацыі і добрага імя, захавання аўтарскага правоў і недапушчэння дыскрымінацыі па любых прычынах.

8. Карыстальнік пагаджаецца ўстрымоўвацца ад размяшчэння на Платформе рэкламных паведамленняў звязаных з камерцыйнай дзейнасцю.

9. У выпадку невыканання палажэнняў дадзеных Умоваў карыстання, Адміністратар Платформы мае права неадкладна заблакаваць уліковы запіс Карыстальніка, а таксама прыняць усе неабходныя меры з мэтай высвятлення абставінаў, звязаных з парушэннем палажэнняў Умоваў карыстання і магчымых прэтэнзіяў, звязаных з парушэннем Умоваў.

10. Адміністратар Платформы пакідае за сабой права ўносіць змены ў дадзеныя Ўмовы карыстання.

Апошняя зьмена: аўторак, 30 ліпеня 2019, 1:50 PM